9 кастрычніка з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 108 мігрантаў
Польская памежная служба / twitter.com/Straz_Graniczna
9 кастрычніка з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 108 чалавек. Такую лічбу называе прэс-служба памежнага ведамства Польшчы.
Пры гэтым 15 чалавек падыходзілі да памежнага бар'ера, але потым адступілі на крок у Беларусь.
Польскія памежнікі затрымалі 17 грамадзян Конга і 17 грамадзян Егіпта.
Таксама паведамляецца, што праз памежную раку Перавалока ў Польшчу нелегальна перабраліся 17 чалавек, у тым ліку грамадзяне Шры-Ланкі і Кубы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.