9 траўня ў Мінску пройдзе не толькі парад, але і канцэрт на плошчы Перамогі

Святочны канцэрт на плошчы Перамогі у 2019 годзе / Еўрарадыё
Святочны канцэрт на плошчы Перамогі у 2019 годзе / Еўрарадыё

9 траўня ў Минску пройдзе не толькі парад, але і вялікі канцэрт на плошчы Перамогі.

Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне з-за каранавіруса, "Мінскканцэрт" збіраецца выдаткаваць 600 тысяч рублёў на абсталяванне і сцэнічныя канструкцыі для вялікага канцэрту. Вось як гэта будзе выглядаць.

У 2019 годзе на плошчы Перамогі ўжо праходзіў святочны канцэрт "Несмяротныя песні" тэлепраекта "Плошча Перамогі — 2019". Гэта быў сумесны праект Мінкульта, Мінгарвыканкама і Белтэлерадыёкампаніі. Ён штогод праводзіцца з 2016 па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што ў гэтым годзе ў ваенным парадзе ў Мінску не будуць удзельнічаць вайскоўцы Кітая і Расіі. Меркавалася, што ў Мінску пройдуць 19 беларускіх парадных разлікаў і па адным — з Кітая і Расіі.

У Беларусі на раніцу 1 траўня налічвалася 14 917 пацверджаных выпадкаў COVID-19.  Паправіліся і выпісаныя 2 918 чалавек. Памерлі 93 чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі