91 кіламетр Прыпяці не будуць здаваць у арэнду
Раку Прыпяць не будуць здаваць у арэнду Мазырскаму таварыству рыбаловаў і паляўнічых. Пра такое рашэнне карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі ў Мазырскім раённым выканаўчым камітэце, які праводзіў аўкцыён па здачы ракі ў арэнду.
Супрацоўніца Мазырскага райвыканама: “Здаваць Прыпяць у арэнду не будуць. Гэта дакладна. Гомельскі аблвыканкам адмовіўся ад такой ідэі”.
Раней кіраўнік краіны падпісаў указ, які забараняе здаваць у арэнду рэкі і азёры. Мазырскае таварыства рыбаловаў і паляўнічых усё адно падало дакументы, каб улады разгледзелі такую магчымасць.
Мясцовыя рыбаловы былі супраць, каб Прыпяць здавалі ў арэнду. Акрамя таго, яны зладзілі шэраг акцый, каб дамову на арэнду не падпісалі.