+936 новых выпадкаў: свежая статыстыка па COVID-19
Мінздароўя апублікавала новыя дадзеныя па каранавірусу. За апошнія 24 гадзіны зафіксавана 936 новых выпадкаў інфекцыі, 4 чалавекі памерла. Усяго ад пачатку пандэміі ў Беларусі захварэла на COVID-19 95 545 чалавек, паправіліся і выпісаліся з лякарняў 84 690 пацыенты (+453). У лабараторыях краіны зроблена 2 418 399 тэстаў (+23 031).
Ад 28 кастрычніка ў сувязі з COVID-19 Мінску часткова прыпынена планавая шпіталізацыя хворых у гарадскія бальніцы. ТГ-канал Мінздароўя піша, што бальніцы працягнуць аказваць планавую дапамогу дзецям, а таксама ў штатным рэжыме "у незадзейнічаных пад каранавірус бальніцах" будуць працаваць траўматалагічныя, гінекалагічныя, анкалагічныя і афтальмалагічныя аддзяленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.