973 новыя выпадкі каранавіруса за суткі ў Беларусі

973 новыя выпадкі каранавіруса за суткі ў Беларусі

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 973 новыя выпадкі заражэння каранавірусам, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Агульная колькасць захварэлых на COVID-19 на раніцу 29 красавіка — 13 181. Гэта 7,8% ад агульнай колькасці тэстаў. 

Паведамляецца таксама 5 новых смяротных выпадкаў пацыентаў з каранавірусам — агулам 84. 

Сярод тых, у каго быў дыягнаставаны COVID-19, вылечыліся і былі выпісаныя 2072 чалавекі. 74 з іх — за мінулыя суткі.
 
Мінздароўя паведамляе, што было зроблена 168 986 тэстаў на каранавірус (амаль 8000 за мінулыя суткі). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі