982 арганізацыі вінныя Фонду сацабароны: у работнікаў будуць праблемы з пенсіяй

982 арганізацыі вінныя Фонду сацабароны: у работнікаў будуць праблемы з пенсіяй

У Беларусі 982 прадпрыемствы, арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць пазыкі перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва. Агульная сума завінавачанасці на пачатак красавіка склала 23,5 мільёна рублёў, піша TUT.by

Болей за ўсё даўжнікоў у Мінскай вобласці — 276, меней за ўсё ў Гродзенскай — 29. Самыя злосныя неплацельшчыкі — дзве арганізацыі з Глыбоцкага раёна, якія завінаваціліся болей як па 1 мільёне рублёў. Гэта УП “Мерацкія” і ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”.

У ТОП-10 даўжнікоў перад ФСАН трапілі таксама “Будаўнічы трэст №8” з Брэста, КУП “Докшыцкі”, “Мёрскі райаграсервіс”, дзяржаўнае прадпрыемства “Гняздзілава-Агра”.

Запазычанасці перад ФСАН могуць стварыць праблемы работнікам арганізацый, якія афармляюць пенсію: калі арганізацыя хранічна не плаціць страхавыя ўнёскі, стаж працы ў ёй проста не залічваецца і адпаведна можна застацца без часткі пенсіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі