ААН: Расія і ЕС – сусветныя лідэры па ўжыванні гераіну

23 чэрвеня ў Вашынгтоне быў прадстаўлены даклад управы ААН па наркотыках і злачыннасці за 2010 год. Паводле яго, наркамафія прапануе новыя прадукты і адкрывае новыя рынкі. Пры гэтым у Афганістане скарачаецца вытворчасць опіюму, а ў краінах Лацінскай Амерыкі - какаіну. Замарудзіўся і рост спажывання наркотыкаў у развітых краінах. Па ацэнках экспертаў, глабальная вытворчасць гераіну ў 2009 годзе скарацілася на 13%, перадае ВВС.

Аднак у развіваных краінах расце попыт на сінтэтычныя наркотыкі ды іх вытворныя. Самымі буйнымі рынкамі збыту афганскіх апіятаў застаюцца краіны Еўрасаюзу і Расія. Разам яны спажываюць амаль палову ўсяго вырабленага ў свеце гераіну. Сукупны ўзровень спажывання гераіну для ЕС складае 85-90 тон.

Расія трымае рэкорд па нацыянальным узроўні спажывання гераіну. Штогод па так званым "Паўночным шляху" ў Расію з Афганістана трапляе каля 70 тон наркотыку. Агенцтва ацэньвае лік расійскіх наркаманаў у 1,6-1,8 млн чалавек, з якіх каля 37% заражаныя ВІЧ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі