ААН выступае за стварэнне новай сусветнай валюты

Краіны ААН павінны дамовіцца і заснаваць сусветны рэзервовы банк, які эмітаваў бы новую валюту і ажыццяўляў бы маніторынг абменных курсаў валют краін-заснавальнікаў. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным па выніках жэнеўскай канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, піша The Washington Times.

Сёлета кіраўніцтвы Кітая, Індыі, Бразіліі ды Расіі прапанавалі знайсці замену долару як галоўнай рэзервовай валюце, паведамляе BBC.

На думку прадстаўнікоў ААН, новая валюта дапамагла б краінам з "новымі" рынкамі, слаба прадстаўленым у МВФ, атрымаць лепшы доступ да міжнародных пазыкаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі