Абласны суд прызнаў правільнай нерэгістрацыю “Брэсцкай вясны”

Сёння абласны суд на трэцім паседжанні адхіліў скаргу заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі “Брэсцкая вясна”, якую аддзел юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў верасні не зарэгістраваў пасля выпраўлення ўказаных недахопаў. Прычынай нерэгістрацыі было названае прадастаўленне копіі квітка аб сплаце пошліны за рэгістрацыю замест арыгінала.  Уладзімір Малей, адзін з заяўнікаў скаргі, адзначыў: "З Новага года нас марочылі, не ўказвалі гэты недахоп. Мы б яго адразу ўстаранілі. Але яны прымаюць дакументы. І 3-га сакавіка копію ўзялі, і 4 траўня, і 28 ліпеня, і 29 жніўня...".

Паводле кіраўніка “Брэсцкай вясны” Ўладзіміра Вялічкіна, гэта была пятая спроба зарэгістравацца цягам гэтага года. Арганізацыя спрабуе зарэгістравацца з 2004 года. У наступным годзе праваабаронцы маюць намер зноў “працягнуць супрацу з уладамі ў форме спробы зарэгістравацца”, сказаў спадар Вялічкін. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі