Абмежаванні на куплю тавараў праз замежныя сайты пакуль мяняцца не будуць

Абмежаванні на куплю тавараў праз замежныя сайты пакуль мяняцца не будуць. Пра гэта падчас прамой лініі распавёў старшыня Мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько.

“Цяпер дзейнічае норма, якая была ўсталявана ўказам прэзідэнта №360, — гэта пакупкі не больш за 200 еўра ў месяц, — адказвае на пытанне Еўрарадыё чыноўнік. — У бліжэйшы час ніякіх зменаў мы не прадбачым. Ва ўсялякім выпадку, такой інфармацыі ў Мытным камітэце няма”.

Нагадаем, указ “Пра перамяшчэнне праз мытную мяжу тавараў для асабістага карыстання” не датычыць этылавага спірту, алкаголю, піва і непадзельных тавараў. А абмяжоўваюцца такія “паштовыя закупкі” не толькі сумай у 200 еўра, але і вагой не больш за 31 кг.

Фота — hostingkartinok.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі