АБСЕ: Улады мусяць старанна расследаваць ўсе выпадкі пераследу журналістаў

Занепакоенасць ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі выказала прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч (Боснія і Герцагавіна) у сваім лісце міністру замежных спраў нашай краіны Сяргею Мартынаву.  Дуня Міятавіч адзначыла: "Запалохванне журналістаў аказвае пужаючы эфект на журналістыку расследаванняў у Беларусі. Улады павінны старанна расследаваць ўсе выпадкі пераследу журналістаў у адпаведнасці са ўзятымі на сябе ў рамках АБСЕ абавязацельствамі па абароне прэсы".

Міятавіч звяртае асаблівую ўвагу на выпадкі пераследу журналістак Марыны Коктыш, Святланы Калінкінай, Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай. "Я занепакоена тым, што ціск на гэтых чатырох журналістак яшчэ больш ўзмацніўся. І гэта пры тым, што яны не з'яўляюцца падазраванымі, а праходзяць ўсяго толькі сведкамі па "паляўнічай" справе", — падкрэсліла прадстаўнік АБСЕ.

Яна прапанавала арганізаваць "круглы стол" з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, грамадзянскай супольнасці і міжнародных экспертаў для абмеркавання новага закона аб рэгуляванні інтэрнету ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.


Даведка "Еўрарадыё": Дуня Міятавіч — праваабаронца з Босніі і Герцагавіны, прызнаны эксперт па прававых аспектах дзейнасці мас-медыя. У 2007 годзе яна заняла пасаду старшыні Еўрапейскай платформы рэгулятарных органаў, і стала першай жанчынай на гэтай пасадзе. Дуня Міятавіч была прызначана новым прадстаўніком Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе па пытаннях свабоды СМІ ў сакавіку сёлета.

Фота — bymedia.net; inform.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі