Аб'яднаны пераходны кабінет плануе пашырыць сувязі з уладамі Германіі

Аб'яднаны пераходны кабінет плануе пашырыць сувязі з уладамі Германіі

Аб'яднаны пераходны кабінет мае намер пашырыць сувязі з нямецкімі ўладамі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі пасля перамоваў у Берліне.

У сваім акаўнце ў Твітары ён так абазначыў вынікі перамоваў: "Кааліцыйнае пагадненне ўрада Олафа Шольца змяшчае выразныя і актуальныя фармулёўкі наконт крызісу ў Беларусі, яго неабходна напоўніць канкрэтнымі крокамі. Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі пашырыць сувязі з уладамі Германіі".

Кавалеўскі правёў сустрэчы з прадстаўнікамі нямецкага парламента. У рамках еўрапейскага турнэ ён мяркуе наведаць Парыж і Берлін. У яго запланаваныя сустрэчы з дыпламатамі, афіцыйнымі асобамі і парламентарыямі. Кавалеўскі будзе інфармаваць іх пра стварэнне і планы Аб'яднанага пераходнага камітэта. Таксама будуць абмяркоўвацца крокі па развязанні беларускага палітычнага крызісу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі