Аб'явілі галадоўку актывісты незалежнага прафсаюза Мазырскага НПЗ
14 кастрычніка яе распачаў Юрый Швец, старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.
Ён пратэстуе супраць уціску сяброў незалежнага прафсаюза — іх звальняюць з прадпрыемства. Швец сцвярджае, што беспадстаўна.
Галадоўку лідара пярвічкі падтрымлівае ягоны намеснік Васіль Альхоўскі, які зараз знаходзіцца на бальнічным з пераломам нагі. Ноч яны збіраюцца правесці ў аўтамабілі ля будынку адміністрацыі нафтаперапрацоўчага заводу.
Радыё Свабода адзначае, што ў пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе — звыш 700 сяброў.
Фота — bymedia.net