Ацяпленне пачынаюць уключаць і ў рэгіёнах

Калі цяпло з'явіцца ў кватэрах, пакуль невядома

Калі цяпло з'явіцца ў кватэрах, пакуль невядома / sb.by

Ацяпленне пачынаюць уключаць не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. У прыватнасці, у Мінскай і Віцебскай абласцях. Мясцовыя ўлады паведамілі, што ацяпляльны сезон пачаўся 1 кастрычніка. Спачатку цяпло з'явілася ў дзіцячых садках, школах, бальніцах.

Кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын паведаміў, што цяпло ў жылых дамах пачне з'яўляцца толькі "ў другую чаргу". Як вядома, рашэнне аб уключэнні ацяплення ў кватэрах прымаецца пры захаванні сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра +8 градусаў і ніжэй на працягу трох сутак запар. У найбліжэйшую ноч тэмпература паветра ў Беларусі складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — ад +5 да +7).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі