У сераду амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
У кастрычніку ў Беларусі
Уначы і раніцай у сераду, 2 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень яны магчымыя месцамі на поўначы краіны. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — ад +13 да +18 (у сталіцы — 14-16 цяпла, на ўсходзе Беларусі — да +21 градуса).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні. Калі ўначы будзе ад 3 да 12 градусаў цяпла, дык удзень — ад +10 да +18 (толькі на Гомельшчыне месцамі да +20).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.