26 траўня пачнуць адключаць ацяпленне ў лякарнях і дзіцячых садках Мінска
26 траўня ў лякарнях, дзіцячых садках і школах Мінска пачнуць адключаць ацяпленне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале.
Рашэнне было прынятае 21 траўня на пасяджэнні Мінгарвыканкама з улікам прагнозаў сіноптыкаў. Паводле іх, цёплае надвор'е чакаецца ў бліжэйшыя дні.
Гэты ацяпляльны сезон у Мінску зацягнуўся болей чым на 8 месяцаў і стаў самым працяглым за апошнія гады. Праўда, зіма была надзвычай цёплай.
У жылых кватэрах мінчукоў ацяпленне пачалі адключаць 8 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.