Ацяпленне ў жылых дамах Мінска сёлета могуць уключыць за пяць дзён

Ацяпленне ў жылых дамах Мінска сёлета могуць уключыць за пяць дзён

Паводле графіку, у мінскіх дамах могуць уключыць цяпло на працягу пяці дзён. Пра гэта заявіў гендырэктар ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Віталь Смірноў, перадаюць "Мінск-Навіны".

Ён дадаў, што графікі могуць быць перагледжаныя, калі гарадскія ўлады дадуць адпаведнае распараджэнне. Напрыклад, летась у сталіцы цяпло ва ўсе жылыя дамы Мінска было вырашана даць за тры дні. Камунальнікі справіліся з задачай, але падчас запуску ацяплення ад жыхароў паступала вялікая колькасць заявак у службу "115". 

Сам пачатак ацяпляльнага сезона будзе залежаць ад надвор'я. Звычайна рашэнне пра ўключэнне цяпла мясцовыя ўлады прымаюць, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на вуліцы на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў. 

У апошнія гады ацяпляльны сезон у Мінску пачынаўся зазвычай ў першай дэкадзе кастрычніка. Летась ацяпленне ў кватэры мінчукоў стала паступаць 10 кастрычніка, а скончыўся ацяпляльны сезон 5 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі