Ацяпленне ўжо ўключылі ў больш як палове жылых дамоў Мінска

Ацяпленне ўжо ўключылі ў больш як палове жылых дамоў Мінска

У больш як 3500 жылых дамах Мінска ўжо ўключылі ацяпленне. Такую лічбу паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са слоў намесніка гендырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду і вытворчых пытаннях ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Цімафея Крэмеза. Гэта 55% ад агульнай колькасці.

Ацяпляльны сезон у кватэрах мінчукоў пачаўся 1 кастрычніка. Завяршыць падключэнне ацяплення ў жылфондзе плануецца ў першай палове дня 4 кастрычніка.

Крэмез звярнуў увагу на тое, што ў бліжэйшыя выходныя чакаецца пацяпленне. Таму ў гэты перыяд магчымы перавод сістэмы ацяплення ў рэжым працеплівання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі