Ад Астравецкай АЭС могуць застацца толькі два дамы?
Дырэкцыя будаўніцтва АЭС нечакана асцярожна заявіла, што калі станцыю будуць будаваць у іншым месцы, два "атамных" дамы ў Астраўцы дастануцца звычайным астраўчанам. Еўрарадыё даведалася, што ў чацвер будзе апублікавана даследаванне аб уздзеянні будучай атамнай станцыі на навакольнае асяроддзе Два дамы ў Астраўцы, у якія планавалася засяліць будаўнікоў АЭС, будуць гатовыя ўжо да канца гэтага году. Але мясцовыя ўлады гавораць, што гэтыя кватэры могуць дастацца звычайным астраўчанам.
У дырэкцыі будаўніцтва АЭС, якая, дарэчы, знаходзіцца ў Астраўцы, Еўрарадыё паведамілі, што да будаўніцтва станцыі не прыступалі, бо чакаюць слухання спецыяльнага даследавання аб уздзеянні будучай атамнай станцыі на навакольнае асяроддзе. Паводле слоў вядучага спецыяліста аддзела інфармацыйнай працы Дырэкцыі будаўніцтва АЭС Эдуарда Свірыда, усё вырашыцца ў сярэдзіне верасня.
Эдуард Свірыд: "Пакуль ніякіх прац не распачалося. Мы рыхтуемся да слухання і абмеркавання ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Актыўная фаза будаўніцтва пачнецца пасля абмеркавання дакумента, якое папярэдне запланавана ў сярэдзіне верасня".
Раней паведамлялі пра будаўніцтва двух дамоў для тых, хто будзе працаваць на будоўлі АЭС. Зараз кажуць, што гэта яшчэ не дакладна.
Эдуард Свірыд: "Жылы дом насамрэч будуецца, але будзе ён для будаўнікоў ці для астраўчан — гэта яшчэ пытанне часу".
Калі будзе прынята рашэнне аб распачынанні будоўлі ў Астраўцы, тады дадуць будаўнікам, калі не — астраўчанам, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Хаця Астравец застаецца прыярытэтнай пляцоўкай. Іншыя пляцоўкі, Краснапалянская і Кукшынаўская, знаходзяцца ў Магілёўскай вобласці.
Супрацоўнік прадпрыемства "Белніпіэнергапрам", якое займаецца вывучэннем уплыву АЭС на навакольнае асяроддзе, Анатоль Стралкоў паведаміў Еўрарадыё, што тэкст заключэння па трох пляцоўках ужо гатовы. Але апублікуюць яго толькі пасля 20 жніўня, калі... перакладуць на ангельскую мову.
Анатоль Стралкоў: "Рускі тэкст ужо гатовы, зараз яго перакладаюць на ангельскую. Пераклад з'явіцца 20 жніўня, пасля чаго абедзве версіі будуць апублікаваныя".
Згодна са словамі спадара Стралкова, тры пляцоўкі вывучаліся, каб можна было параўнаць і пераканацца, што абраны варыянт — найлепшы.
Анатоль Стралкоў: "Астатнія два варыянты пляцовак мы паказалі, каб людзі паглядзелі і сказалі: так, падыход правільны, ці не, няправільны. Мала ў каго якія меркаванні".
Дагэтуль у Астраўцы не ведаюць, хто заселіцца у два 119-кватэрныя дамы ў мікрараёне Валадарскага. Намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Аксютчык таксама ў чаканні:
"Калі такое рашэнне (аб будаўніцтве АЭС. — ЕРБ) не будзе прынята, то дамы застануцца для Астраўца, як жылфонд".
Фота - http://www.energospace.ru