Ад Еўрапарламента да Кангрэса ЗША: ці ёсць там месца для “беларускага пытання”?

Аркадзь Мошас

Аркадзь Мошас

На выбарах у Еўрапарламент правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя захавала большасць мандатаў, але відавочна свой уплыў (і колькасць мандатаў) павялічылі як праварадыкалы, так і радыкальныя левыя. На фоне росту напружання на мяжы з Беларуссю ў сувязі з актывізацыяй спроб нелегальнага пераходу мяжы гэты расклад сіл у Еўрапарламенце выклікае насцярожанасць у беларускай супольнасці за мяжой.

Як змяніліся настроі ў еўрапейскім грамадстве і ці зменіцца палітыка Еўрапарламента ў дачыненні да беларусаў і Беларусі? Што мяняе ў амерыканскай палітыцы адносна Беларусі абноўлены “Акт аб дэмакратыі” і чаму беларусаў так старанна спрабуюць пакласці ў адзін кош з расіянамі? Якая імавернасць пачатку вялікай вайны Расіі з NATO і ці здолеюць прадстаўнікі КР схіліць заходніх палітыкаў да перамоваў з лукашэнкаўскім рэжымам наконт вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі