Ад каранавіруса памёр ўладыка Пётр — вікарый Навагрудскай епархіі

Ад каранавіруса памёр ўладыка Пётр — вікарый Навагрудскай епархіі

6 чэрвеня памёр схіепіскап Дзятлаўскі Пётр — вікарый Навагрудскай епархіі. Афіцыйны партал беларускай праваслаўнай царквы church.by паведамляе, што гэта адбылося ў выніку працяглай цяжкой хваробы, якую ускладніў каранавірус.

Айцу Пятру (Виктор Карпусюк у міры) быў 61 год. Ён нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю і Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багасловія. У 1992 годзе стаў епіскапам Тураўскім і Мазырскім. У сярэдзіне 2000-х кіраваў Бабруйскай епархіяй, затым быў вікарыем Віцебскай епархіі. З 2013 года з'яўляўся епіскапам Смаргонскім, вікарыям Навагрудскай епархіі.

Выпадак смерці ад COVID-19 сярод праваслаўных святароў не адзіны ў Беларусі. Так, напрыканцы красавіка ў Мінску памёр іерэй Генадзь Буцько — клірык Петрапаўлаўскай царквы. Для святара шукалі донараў плазмы, ён быў на ШВЛ. 6 траўня стала вядома пра смерць настаяцеля мінскай царквы Марыі Магдаліны протаіерэя Іаана Харашэвіча. Прычынай смерці таксама мог стаць каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі