Ад Новага года ў Беларусі істотна даражэюць цыгарэты
Цыгарэты, ілюстрацыйнае фота
1 студзеня ў Беларусі істотна павышаюцца цэны на цыгарэты — гэта звязана з павелічэннем акцызных ставак. Новыя цэны паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.
На 30-40 капеек падняліся цэны на прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" — цыгарэты марак "Магнат", "Мінск", "Прэм'ер", "Фэст", Dove, Credo, NZ, Portal, Rigins. На 30 капеек даражэйшымі сталі шэраг марак цыгарэт Pall Mall, Rothmans і RB PERLIAMUTR.
Цыгарэты МАС, якія выпускае кампанія "Тытунь-Інвест", даражэюць на 30 капеек. Цыгарэты "Карона" таго ж вытворцы — на 15-25 капеек, "Форт" — на 25 капеек, Kalipso — на 30 капеек. На 20 капеек падняліся цэны на LD Compact Lounge Special, на 30 капеек — Lucky Strike, на 15-20 капеек — розныя маркі цыгарэтаў Richmond. Некалькі відаў Camel даражэюць на 5 капеек.
Кампанія "Інтэр-табака" павышае цэны на шэраг марак Dove і Red Bor на 40-45 капеек.
На 20 капеек даражэюць цыгарэты Chapman ад "Беларусьгандлю". Таксама кампанія пачне выпускаць марку ESSE коштам 6,8-6,9 рубля.
Прадукцыя ТАА "Энерга-Оіл" у дакуменце МПЗ не згадваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.