Ад санкцый ЕС выручка кампаніі Анатоля Тарнаўскага зменшылася ў 8 разоў
Пра гэта сведчаць вынікі бухгалтарскага баланса кампаніі "Юнівест-М" за 2013 год.
Група кампаній "Юнівес-М" — бізнэс беларуска-расійскага мільянера Анатоля Тарнаўскага, які ў 2012 годзе пацярпеў ад санкцый Еўрасаюза. У чорны спіс тады трапілі "ЮнівестМ", "Юніс Ойл" і "Юнівест-БудІнвест".
Тарнаўскі быў адным з найбуйнейшых нафтатрэйдараў, але апошнім часам сканцэнтраваўся на будаўніцтве. Яго бізнэс квітнее пры шчыльным супрацоўніцтве з Прэзідэнцкім спартыўным клубам, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка. Намесніцай па маркетынгу гендырэктара "ЮнівестМ" працавала жонка Дзмітрыя, Ганна Лукашэнка.
Паводле бухгалтарскага баланса кампаніі, выручка "Юнівест-М" за 2012 год складала 226 мільёнаў долараў. А ў 2013 годзе яна зменшылася да 27 мільёнаў, піша nn.by. Сукупны чысты прыбытак таксама паменшаў, хоць і не так моцна — з 5,9 мільёна долараў да 5 мільёнаў.
Фота — nn.by