Бізнесмена Юрыя Чыжа выключылі з “чорнага спісу” ЕС

Бізнесмена Юрыя Чыжа выключылі з “чорнага спісу” ЕС

Суд ЕС у Люксембургу 6 кастрычніка ануляваў санкцыі, уведзеныя ў 2012 годзе ў дачыненні бізнесмена Юрыя Чыжа і двух яго актываў — кампаніі “Трайпл” і футбольнага клуба “Дынама”. Як паведамляюць беларускія СМІ са спасылкай на euobserver.com, Савет Еўропы не падаў доказаў, што Чыж “фінансава падтрымлівае аўтарытарныя беларускія ўлады наўзамен на дапамогу яго бізнесу”.

Таксама ў рашэнні суда сказана, што Савет ЕС павінен кампенсаваць усе судовыя выдаткі Чыжу і яго кампаніям, калі будзе такое патрабаванне. Раней сёлета Еўрасаюз двойчы скараціў “чорны спіс” беларускіх чыноўнікаў і кампаній. Тады з-пад санкцыяў выйшлі 26 чалавек і чатыры фірмы, якія належалі Чыжу. З “чорнага спісу” тады выкраслілі былых службоўцаў, якія раней займалі высокія пасады: Наталлю Пяткевіч, Анатоля Рубінава, Генадзя Нявыгласа, Яўгена Палудня і некаторых іншых.

Юрый Чыж з’яўляецца адным з найбольш уплывовых прадпрымальнікаў у Беларусі.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі