Адбылася сустрэча Макея і часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі
17 ліпеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур. Яна завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Макей і Мур абмеркавалі "актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх дачыненняў".
Беларускі міністр падзякаваў за ўнёсак часовай паверанай ў двухбаковае супрацоўніцтва краін і ўручыў знак "Партнёрства".
Джэніфер Мур прыехала ў нашу краіну ў жніўні 2018-га.
Сёлета ў Беларусь павінен прыехаць амерыканскі амбасадар. Адпаведна ў ЗША прыбудзе беларускі пасол. Гэта стала магчымым пасля пацяплення дачыненняў краін, якое назіраецца ў апошнія гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.