Адказ на ізаляцыю: Беларусь імкнецца ў ШАС, але выгад ад гэтага будзе няшмат

Адказ на ізаляцыю: Беларусь імкнецца ў ШАС, але выгад ад гэтага будзе няшмат

Беларусь імкнецца ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (ШАС), бо ўлады Беларусі і Расіі чапляюцца за ўсе магчымасці заручыцца падтрымкай і стварыць выгляд паспяховых рэжымаў. Лукашэнка спадзяецца атрымаць эканамічную выгаду, але наўрад ці атрымаецца штосьці, акрамя карцінкі для прапаганды.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, якія ў Беларусі шанцы на ўступленне ў ШАС і навошта Расія прасоўвае гэтую ініцыятыву.
 

“Можна зрабіць вялікі прапагандысцкі рэзананс”

Адказ на ізаляцыю: Беларусь імкнецца ў ШАС, але выгад ад гэтага будзе няшмат
Можа, рэальнай падтрымкі ад Кітая не атрымаць, затое можна сфатаграфавацца з Сі Цзіньпінам / Reuters

Улады ўзялі курс на супрацоўніцтва з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, каб кампенсаваць ізаляцыю ў Еўропе, лічыць палітолаг Валерый Карбалевіч. Таму Беларусь падала заяўку на ўступленне ў ШАС. Цяпер яна мае толькі статус назіральніка ў арганізацыі.

Лукашэнка вельмі ганарыцца, што ён там у якасці назіральніка. Гэта дае яму магчымасць прысутнічаць на самітах і сустракацца нават са старшынёй Кітая. З гэтага можна зрабіць вялікі прапагандысцкі рэзананс. Маўляў, у адказ на ізаляцыю ад Еўропы мы знаходзім сяброў у іншым свеце і арганізацыю, якая ўключае ў сябе найбуйнейшыя краіны свету, як Кітай і Расія.

Хаця насамрэч Шанхайская арганізацыя — гэта не зусім арганізацыя. Гэта такі клуб, платформа. Раз на год кіраўнікі збіраюцца, нешта абмяркоўваюць, нейкую заяву прымаюць, і, у прынцыпе, усё. Але з гледзішча прапаганды — гэта вялікі дыпламатычны прарыў. Думаю, улады максімальна выкарыстаюць гэта.

Адказ на ізаляцыю: Беларусь імкнецца ў ШАС, але выгад ад гэтага будзе няшмат
Прадстаўнікі ШАС на сустрэчы ў 2015 годзе / sectsco.org

Калі б Расія не прасоўвала Беларусь у ШАС у сваіх інтарэсах, уступленне туды наўрад ці было б магчымае, мяркуе палітолаг Павел Усаў. Цяпер гэта цалкам імаверна, лічаць апытаныя эксперты.

На правы чалавека ўдзельнікі арганізацыі асабліва не звяртаюць увагі, а патрабаванні для ўваходжання даволі простыя. Трэба мець дыпадносіны з усімі ўдзельнікамі ШАС, эканамічныя і гуманітарныя сувязі з гэтымі краінамі. Яшчэ патрэбен статус назіральніка пры ШАС. 

Не прымаюць туды краіны, якія знаходзяцца пад санкцыямі ААН ці ў стане ўзброенага канфлікту з іншымі краінамі. Мяркуючы па тым, што Расію не выключылі з ШАС, то і ўдзел Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны можа не ўлічвацца. Таксама ёсць тэрытарыяльнае абмежаванне: краіна павінна належаць да Еўра-Азіяцкага рэгіёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі