Адказ Польшчы: абмяжоўваецца рух беларускіх грузавікоў праз мяжу
Чарга грузавікоў на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА
Польшча адказала ўладам Беларусі. Абмяжоўваецца рух беларускіх грузавікоў праз апошні дзейны пункт пропуску на мяжы "Кукурыкі — Казловічы". Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы адзначае, што такое рашэнне прынятае "у сувязі з уведзенымі беларускімі ўладамі абмежаваннямі ў дачыненні да польскіх перавозчыкаў, якія тычацца магчымасці перасячэння мяжы". Пры гэтым новае абмежаванне не закранае рух легкавога транспарту праз пункт пропуску "Тэрэспаль — Брэст".
Абмежаванне пачне дзейнічаць з 21-й гадзіны (паводле беларускага часу) 21 лютага і спыніцца толькі тады, калі беларускі бок здыме абмежаванні для польскіх перавозчыкаў.
Раней Польшча зачыніла памежны пераход "Баброўнікі — Бераставіца" на мяжы з Беларуссю. Гэта адбылося пасля таго, як у Беларусі быў асуджаны на 8 гадоў актывіст польскай меншасці, журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.