АДКБ можа адправіць міратворцаў на Данбас: трэба згода Украіны і ААН

Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась / Reuters
Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась / Reuters

У выпадку патрэбы АДКБ гатовая адправіць ва Украіну "колькі трэба" міратворцаў. Гэта магчыма пры некаторых умовах, адзначае генеральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась:

Калі будзе добрая воля з боку Украіны — гэта ўсё ж іх тэрыторыя — калі будзе мандат Савета Бяспекі ААН, калі б такое рашэнне, у выпадку неабходнасці, падтрымалі ўсе нашы ўрады.

Зараз у АДКБ 17 тысяч вайскоўцаў у пастаяннай гатоўнасці і яшчэ 4 тысячы чалавек спецыяльных міратворчых сіл.

Зась падкрэслівае, што лепш вырашыць канфлікт з дапамогай перамоваў. Аднак сітуацыя становіцца ўсё больш напружанай, нягледзячы на тое, што ніхто адкрыта аб жаданні вайны на Данбасе не кажа.

Украіна хоча міру. Еўропа хоча міру. Свет кажа, што не хоча ваяваць, а Расія, што не хоча нападаць. Хтосьці з нас хлусіць. Гэта — яшчэ не аксіёма, але ўжо не гіпотэза, — кажа Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі