Адкуль узяліся агонь і конь на сцэне Купалаўскага ці рок-канцэрт з антрактам
Праект “Тэатральны SOUND” аказаўся не толькі саўндам. Гэта прадэманстраваў вечар непаслухмянасці ў Купалаўскім тэатры. Сцэна гарэла агнём, патыхала парай, а маладыя і сталыя акцёры музычна самавыражаліся з неверагодным імпэтам.
Паводле задумы, на сцэне павінны з’яўляцца акцёры драматычных тэатраў, якія граюць у гуртах, гурты, у якіх граюць спрэс акцёры і сольныя выканаўцы, таксама акцёры.
Склалася уражанне, што арганізатары і удзельнікі праекту “Тэатральны SOUND” так стараліся зрабіць усё як можна лепш, што ледзь не перастараліся. Гэта як на любых мерапрыемствах з адценнем самадзейнасці.
Сама музыка адыходзіць на другі план. І улічваючы тое, што музыка ў драматычным тэатры зусім і не галоўная, яе неяк падсвядома “прыкрылі” усемагчымымі прыёмамі (завесамі, дэкарацыямі і г. д.). Карацей, тэатр застаўся тэатрам і ролю канцэртнай залы граць адмовіўся.
Пачалася імпрэза уступнай песняй у выкананні паважаных акцёраў Купалаўскага і ўзорнага дзіцячага хору “Радасць”. Людзі ў касцюмах калон разам з вешалкай ствараюць эмблему тэатральнага фестывалю “Панарама”, у межах якога праходзіць канцэрт.
Варта адзначыць, што выступоўцы выходзілі на сцэну не адпаведна тэатральным дасягненням. Хэдлайнеры, усё ж, больш вядомыя шырокай публіцы як музыкі. Але пра хэдлайнераў — пазней.
Пасля хард-рока і блюза Дзяніса Паршына (акцёра Тэатра беларускай драматургіі) і гурта “StepHoll” і песень пра “Старого клоуна” сцэна ўспыхнула рознакаляровым полымем і на ёй з’явіўся гурт “9-ы міліметр”, у якім граюць акцёры Міхаіл Есьман і Сяргей Рудэня. Хлопцы гралі вясёлы гаражны панк з трубой і спявалі пра Аляксея Хлястова, зарплату і квартплату і іншыя важныя і прыемныя рэчы кшталту: “Хорошо бы мне машину и с обоями квартиру”.
Танцавальны праект Леаніда Паўлёнка “Маланка orchestra” выглядаў на сцэне тэатра вельмі арганічна, нават не гледзячы на тое, што таньчыць ніхто не жадаў. У адказ Наталля Слашчава, дзяўчынка, якая шалёна таньчыць стэп на канцэртах “аркестра”, грала на кларнеце.
Дух калектывізму і лёгкі добры пах "хэнд мэйду" з'яўляўся калі, падчас выступу адных музыкаў, іншыя хаваючыся за завесай, стваралі харэаграфічна-пластычны фон з дапамогай святла і ценю.
Гурт NAKA актрысы Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Анастасіі Шпакоўскай.
Пасля антракту пачаўся сапраўдны цырк. На сцэне з'явіўся кабарэ-бэнд “Серебряная Свадьба ”, які зараз пераўвасобіўся ў французскі “Cirque D'Omelette”, але гэта ўжо іншая гісторыя. Прынцэса яешневага цырку Бенька, яна ж рэжысёр мінскага Тэатру лялек Святлана Залесская-Бень, выйшла да публікі са сваім калегам па тэатры, зайкай.
“Серебряная Свадьба ”выконвала песні на вершы Бертальда Брэхта. А для таго, каб песня пра любоў да ямайскага рома нямецкіх маракоў стала больш зразумелай беларускай публіцы, Бенька і акцёр Купалаўскага тэатра Аляксандр Казела прымушалі гледачоў гэты ром піць. Гледзячы па усім, дапамагло.Людзі заплюшчвалі вочы і ад задавальнення, крэхкалі, чыхалі і пачыналі любіць ром як нямецкія маракі.
І вось раскрываецца галоўная інтрыга вечара! Ад самага пачатку хадзілі чуткі, што ў тэатры бачылі сапраўднага жывога каня. І вось ён зьяўляецца, вялікі і прыгожы і ўвозіць лірычную гераіню песні, якая марыць пра чароўны Парыж, жаночую сталіцу свету.
Камічная інтэрмедыя на балетную тэму.
“Дзеці Дзяцей” — гурт акцёраў Купалаўскага тэатру. Напэўна таму так уважліва і сур’ёзна сачыў за іх выступам галоўны рэжысёр Мікалай Пінігін.
Сапраўдныя гарачыя струмяні полымя патыхалі вельмі блізка ад музыкаў, але яны адважна працягвалі граць. Гэтак жа смела трымаўся гітарыст "ДзяцейДзяцей" ахоплены агнём.
Павысіць градус відовішчнасці гурту дапамагла сапраўдная цыркавая акрабатка.
Нарэшце ў піратэхнікаў скончыліся порах, пара і дым і на развітанне яны стрэлілі рознакаляровым салютам з серпанцінаў.
Калі ў залі запалілі святло, серпанцінавую блытаніну імгненна расцягалі на сувеніры дзяўчаты.

Узорны дзіцячы хор
“Радасць”