Адна ліпа на праспекце Незалежнасці каштуе 37 рублёў

Адна ліпа на праспекце Незалежнасці каштуе 37 рублёў

5 красавіка на праспекце Незалежнасці ў Мінску пачалі саджаць новыя дрэвы. Еўрарадыё высветліла, што там з’явіцца 170 маладых ліп. Колькі гэта будзе каштаваць гораду?

У гадавальніку УП "Броўкі Мінскзелянбуда" ліпа 3-й групы ў розніцу каштуе 37 рублёў 67 капеек. 170 дрэў будуць каштаваць 6403 рублёў 90 капеек. Гэта толькі кошт дрэў. А яшчэ трэба заплаціць за транспарціроўку, угнаенні, глебу (бо яе змяняюць з-за забруджвання соллю), заробак рабочых…

У прэйскуранце "Зелянбуда Фрунзенскага раёна" пасадка ліставых дрэваў з дадаткам расліннага грунту каштуе 132 рублі 40 капеек. Разам атрымліваецца, што пасадка 170 дрэў будуць каштаваць 22 508 рублёў. Гэта амаль $11,5 тысячы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі