Аднавілі доступ да анлайн-кінатэатра, на якім транслююць еўрапейскі спорт
Блакіроўка працягвалася некалькі тыдняў (ілюстрацыйнае фота)
У Беларусі аднавілі доступ да расійскага анлайн-кінатэатра Okko, на якім транслююць еўрапейскі спорт. Мінінфарм піша, што ўладальнік выправіў парушэнне, якое "паслужыла падставай для абмежавання доступу".
Згаданы анлайн-кінатэатр быў заблакаваны ў РБ 30 верасня. Падставай для такога рашэння беларускіх чыноўнікаў стала размяшчэнне на ім нейкай "забароненай інфармацыі", якая "накіраваная на прапаганду гвалту і жорсткасці". Пра што гаворка, Мінінфарм не ўдакладніў.
"Трыбуна" звяртае ўвагу, што на тэрыторыі Беларусі Okko з'яўляецца афіцыйным вяшчальнікам еўракубкаў. Анлайн-кінатэатр у жывым эфіры паказвае трансляцыі міжнародных спартыўных спаборніцтваў. Гэтай восенню на ім запланаваны матчы футбольных Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.