Адвакатаў Мінска і Мінскай вобласці запісалі ў "дармаеды"

Адвакатаў Мінска і Мінскай вобласці запісалі ў "дармаеды"

Адвакаты з Мінска і Мінскай вобласці трапілі ў лік так званых "дармаедаў" — грамадзян, не занятых у эканоміцы. Пра гэта парталу TUT.by распавяла адна з дзяўчын, якой прыйшло адпаведнае паведамленне на жыроўцы. 

Іншай адвакатцы такое ж паведамленне прыйшло заказным лістом. "Я на яго нават увагі спачатку не звярнула, падумала, што агульная рассылка, людзей інфармуюць. А калі аплачвала камуналку, у АРІП ў мяне выбіла, што я ўключаная ў спіс грамадзян, якія не занятых у эканоміцы. Я спытала ў знаёмых адвакатаў — аказваецца, не адну мяне прылічылі да дармаедаў", — кажа жанчына.

Адвакатка кажа, што яна стаіць на ўліку ў адвакацкім бюро, зарэгістраваная ў ФСАН, плаціць усе падаткі. "Калі адвакат індывідуал, то ён зарэгістраваны і ў МПЗ, у яго ёсць уліковы нумар падаткаплатніка. Мы плацім унёскі, мы плацім падаткі, падаем дэкларацыі і ўсю астатнюю справаздачнасць. Як з гэтых крыніц магла паступіць такая інфармацыя?" — абураецца яна. 

Таксама такія паведамленні атрымалі некалькі адвакатаў з Мінскай вобласці.

У камісіях па садзейнічанні занятасці насельніцтва спасылаюцца на тое, што адзінкавыя памылкі здараюцца.

"Базу ў першую чаргу фармуе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама іншыя ведамствы. Калі высвятляецца, што чалавек трапіў у яе выпадкова, мы прыносім прабачэнні, кажам, што сітуацыю выправім. Але так як на месцах у раённых камісіях не могуць выключыць чалавека з базы, мы пішам ліст у Мінпрацы, накіроўваем пацвярджальныя дакументы і просім ліквідаваць дадзеную памылку", — кажа сакратар камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска Наталля Жарыкава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі