Адвакатка: Беражкову не выставілі абвінавачання ў раскраданні 1 мільярда

Былы генеральны менэджэр хакейнага клуба “Дынама-Мінск” Уладзімір Беражкоў афіцыйна абвінавачваецца ў раскраданні значна меншай сумы, чым 1 мільярд рублёў. Пра гэта ў інтэрв’ю “Прессболу” паведаміла адвакатка Вольга Стэчман, якая абараняе інтарэсы фігуранта справы аб карупцыі ў гэтым хакейным клубе.

Паводле слоў Стэчман, Беражкоў не дапытваўся ў якасці абвінавачанага і яму не патлумачылі яго правы ў гэтым статусе. “Інфармацыя пра тое, што Следчы Камітэт мае звесткі аб раскраданні 1 мільярда рублёў, павінна адлюстроўвацца ў працэсуальных дакументах, а не на сайце Следчага Камітэта”, — адзначыла адвакатка.

Абарона разглядае такія заявы як прыкмету неаб’ектыўнага, аднабаковага расследавання гэтай крымінальнай справы, “якая праводзіцца без уліку ўсіх фактараў, і як фактар ціску на грамадскую думку”.   

Па інфармацыі Канстанцінавай, яе падабаронны падаў следчаму інфармацыю пра сітуацыю ў клубе, аднак інфармацыя чамусьці не трапіла ў пратакол допыту, які не быў зроблены і адпаведна, Беражкоў яго не падпісваў. Ёсць грубыя парушэнні з боку Следчага камітэта нормаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, пра якія на сайце Следчага камітэта не згадваецца. А прозвішчы асобаў, датычных да дзейнасці клуба, якія Беражкоў агучыў на допыце 19 жніўня, цяпер нідзе не фігуруюць у матэрыялах справы.

Уладзімір Беражкоў быў затрыманы тыдзень таму па абвінавачанні ў раскраданні 45 мільёнаў рублёў. Сёння ж МУС і Следчы камітэт паведамілі пра абвінавачанне ў раскраданні значна большай сумы.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі