Адзін з фігурантаў "справы 14-ці" папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне

Адзін з фігурантаў "справы чатырнаццаці" Арцём Дубскі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, Дубскі і яшчэ 13 актывістаў моладзевай апазіцыі былі асуджаныя за ўдзел у акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Мінску 10 студзеня 2008 года.

Ён быў асуджаны да абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Да ад'езду ва Ўкраіну Дубскі жыў у Асіповічах, дзе, паводле яго слоў, працягваў займацца грамадскай дзейнасцю. Міліцыянты склалі тры пратаколы на актывіста за парушэнні рэжыму.

Аднак ён лічыць гэтыя парушэнні надуманымі. Тым не менш, крымінальная справа за ўхіленне ад адбывання пакарання была распачата. Пасля гэтага Дубскі прыняў рашэнне выехаць ва Ўкраіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі