“АЭС будуюць у Віцебску, Магілёве, Гомелі і недалёка ад Мінска”
Еўрарадыё паспрабавала высветліць у мінчукоў, дзе ў Беларусі будуецца АЭС. Як вы думаеце, колькі людзей адказала “Астравец”? Дзяўчына: “Ну, я чула, што павінна будавацца, але дзе, я не ведаю”.
Два хлопцы: “У Віцебску! Ці ў Магілёве? Карацей, дзесьці у Беларусі! Не ведаем мы, а дзе яе будуюць?”
Дзяўчына: “Я не памятаю, як гэтае месца называецца, але я там была, ездзіла адпачываць і бачыла Ігналінскую атамную электрастанцыю, што ў Літве, і, наколькі я ведаю, недалёка насупраць будуць будаваць і нашу”.
Хлопец: “Недзе паміж гродзенскай і віцебскай абласцямі, але я дакладна не памятаю, чытаў пра гэта недзе адным вокам. Дзесьці недалёка ад Мінска атрымліваецца”.
Дзяўчына: “Ну, у Мінску дакладна не будуць будаваць, я чула, што недзе побач, але дзе... Не магу... Не магу прыгадаць!”
Хлопец: “Каля Нёмана... Не, каля Нарачы! Месца я ведаю, але як яно называецца, не прыпомню”.
Тры школьніцы: “Ці то Гомель, ці то Віцебск... Не! Магілёў!.. Не ўгадалі?... Ну, яшчэ Брэст, Гродна і Мінск засталіся... Але, падаецца, усё ж Гомель. Каця, ты не ведаеш, дзе будуюць станцыю? Якую? Атамную! Без паняцця. Ну, хутчэй за ўсё, не ў Мінску, а... зараз я вам скажу... на ўсходзе дзесьці!”
Спадар: “Ведаю, у Ашмянах, Ашмянскі раён... Але дакладней не скажу, што чуў”.
Хлопец з дзяўчынай: “А каб я ведаў дзе. Віцебская вобласць! Так, Віцебская. Шчыра, мы не даведваліся, мы навіны не глядзім, нам гэта не цікава”.
Спадар: “Не, я цікавіўся, але што мы можам зрабіць?”
Хлопец: “Не, мне не цікава, таму што ад нас нічога не залежыць, нават наконт хімзаводу ніхто ніякіх пытанняў не абмяркоўваў. Узялі і паставілі”.