Афіцэр прадаваў сакрэты ВМС ЗША за квіткі на Лэдзі Гагу і прастытутак

Бізнэсмэн падкупляў высокапастаўленых афіцэраў і атрымліваў ад іх сакрэтную інфармацыю аб размяшчэнні авіяносцаў, эсмінцаў і іншых амерыканскіх ваенных судоў у Ціхім акіяне, перадае РБК са спасылкай на Sky News.



Гэтыя звесткі бізнэсмэн Леанард Фрэнсіс выкарыстоўваў для асабістай выгады. Яго кампанія Glenn Defense Marine Asia Ltd на працягу 25 гадоў абслугоўвала караблі амерыканскага флота. Следства сцвярджае, што Фрэнсіс аплочваў высокапастаўленым афіцэрам ВМС ЗША паслугі прастытутак і купляў ім квіткі на канцэрт Лэдзі Гагі.

У адказ кіраўнікі флота адпраўлялі караблі на абслугоўванне ў азіяцкія порты, найбольш выгадныя для кампаніі Фрэнсіса. Па падробленых дакументах яго фірма выстаўляла завышаныя кошты за паліва, прадукты харчавання ды іншыя паслугі. Толькі за год дзейнасці ў Таіландзе кампанія Фрэнсіса ашукала ВМС ЗША на 10 мільёнаў долараў.



Перад судом стануць афіцэр Майкл Місевіч і ваенны следчы Джон Беліва, які інфармаваў Фрэнсіса аб расследаванні. Ім пагражае да пяці гадоў турмы.



Фота — gaga-fan.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі