"Афіцэры пытаюцца, хто мне плаціць": 21-гадовы айцішнік вядзе твітэр з войска

Аляксей Лазараў / svaboda.org
Аляксей Лазараў / svaboda.org

"Некаторыя афіцэры думаюць, што мая мэта — абліваць брудам нашу часць, але гэта не так, — піша Лазараў. — Я хачу паказаць войска такім, якім яго бачыць звычайны салдат, каб трохі яго ачалавечыць. Для многіх войска — гэта чорная скрыня: ніхто не ведае, што адбываецца за высокай агароджай, таму яго і баяцца".

Якую бялізну выдаюць у войску? Колькі часу выдзяляюць на мыццё шкарпэтак, ног і чыстку зубоў? Якія навіны даводзіцца глядзець кожны дзень пасля 20:00? Лазараў піша пра вельмі простыя рэчы.

Лазараў расказвае, што салдацкі бушлат не зашпільваецца на шыі, таму хлопцы мерзнуць на пастраенні. Што каляныя берцы намульваюць ногі. Што пасля інструктажоў на холадзе салдатам выдаюць вітамінкі. Што навабранцы далі прытулак у казарме шчанюку, а потым знайшлі яму дом.

"Адным з нешматлікіх цёплых момантаў аказаўся паход у салдацкую лазню. Вядома, глупствам было б марыць пра парыльню, але вельмі прыемна пасля гарачай вады ўпершыню за тыдзень адчуць сябе чыстым! "

Аднойчы салдат павялі ў клуб, дзе манашка чытала лекцыю, "называючы [нас] рускім народам, а развал СССР — трагедыяй", — піша Лазараў пра тое, што там пачуў. І далей: "тэорыя Дарвіна — трызненне", "цяпер амаль не засталося атэістаў", Аляксандр Неўскі, Міхаіл Кутузаў і Аляксандр Сувораў"нашы" героі, "Захад укараняе блуд і гомасексуалізм", а "садомскія грахі" трэба хаваць і лячыць.

У канцы лекцыі салдат папрасілі падпісацца супраць прапаганды гомасексуалізму. Бо "войска абараняе ў першую чаргу нашу культуру", — цытуе Лазараў манашку.

Як да допісаў Лазарава ставяцца калегі па службе?

"Галоснасць — адзін з нямногіх даступных нам інструментаў, з дапамогай якога мы можам не дазваляць хаваць праблемы і мяняць усё вакол сябе да лепшага, — нагадвае актывіст. — Афіцэры пытаюцца, хто мне плаціць. Я толькі не разумею, хто і за што мне павінен плаціць".

Па словах Лазарава, афіцэры папрасілі яго пісаць больш добрага. "Я пішу толькі свае думкі і не буду рабіць гэта на заказ. Ніхто ж не замінае ім завесці свой твітэр і пісаць туды хвалебныя оды нашай брыгадзе", — лаканічна адказвае начальнікам салдат.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі