Афіцыйныя органы адмаўляюцца прызнаць дочак Някляева яго блізкімі сваякамі

Як паведамляе "Беларускі партызан", у Будапешце адбылася прэзентацыя кнігі прозы Уладзіміра Някляева "Кот у мяху". Яна выйшла ў прэстыжным выдавецтве "ABOVO".



На прэзентацыю кнігі ў Будапешт Някляева не выпусцілі. Па словах творцы, перад тым яго не выпусцілі і на нядаўнюю прэзентацыю кнігі паэзіі "Чырвоны заход", выдадзеную ў Фінляндыі.



Няклаеў кажа, што на выезд ён пісаў заявы, але яму адмовілі, бо, маўляў, не дазваляе закон. Някляеў спаслаўся на прыклад Ірыны Халіп, асуджаную гэтак сама, як і ён. Журналістку выпусцілі за мяжу на сустрэчу з мужам.



Каб атрымаць дазвол на выезд, Някляеў папрасіў магчымасць сустрэцца з дзвюма дочкамі, якія жывуць за мяжой. Аднак афіцыйныя асобы адказалі, што дочкі не з'яўляюцца блізкімі сваякамі, бо не вядуць супольнай гаспадаркі з Някляевым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі