Афрыканцы дадуць Беларусі 250 мільёнаў долараў на высокія тэхналогіі

Па выніках перамоў з дэлегацыяй з Паўднёва-афрыканскай рэспублікі кіраўнік беларускай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч заявіў, што гэтая краіна мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы інфармацыйных тэхналогій, медыцыны і здабычы карысных выкапняў.  У прыватнасці, паўднёваафрыканская кампанія Lines, якая займаецца апрацоўкай дыяментаў, гатовая, па яго словах, інвеставаць у беларускі Парк высокіх тэхналогій 250 мільёнаў долараў на працягу пяці бліжэйшых гадоў.

Акрамя таго Мінск, як паведаміў Мясніковіч, вядзе перамовы з паўднёваафрыканскай кампаніяй Sasol аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы бурага вугля і атрыманні з яго маторнага масла.

Сумеснае прадпрыемства, па яго словах, у перспектыве зможа вырабляць 600 тысяч тон паліва ў год. Праект ацэньваецца ў 700 мільёнаў долараў. Усе гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца на першым пасяджэнні Міжурадавай гандлёва-эканамічнай камісіі Беларусі і ПАР, якое пройдзе 5-8 ліпеня.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі