Агенты ўплыву: пра выбары, зброю, прывід Крамля і "Божы дар" — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

Рэжым актыўна рыхтуецца да кампаніі, якую чамусьці працягвае называць "выбарамі". Рыхтуецца так, як умее: абяцаюць кожны "выбарчы ўчастак" узяць пад узмоцненую ахову, сілавікам дазволілі ўжываць зброю без папярэджання, праўладных, але не ўхваленых адпаведнымі структурамі ахвотнікаў атрымаць мандат,  да рэгістрацыі не дапусцілі. Прапаганда працуе напоўніцу. Што праўда, нечакана галоўнаму вію лукашэнкаўскай прапаганды Азаронку прыўзнялі вейкі, і ён даведаўся, што выбаршчыкаў цікавіць не яго аплёўванне "збеглых" ды пагрозы злобнай "натаўскай ваеншчыне і ўкраінскім бандэрам", а чэргі ды адсутнасць лекараў у паліклініках, ды праблемы з ЖКГ…

Ад каго будуць бараніць выбарчыя ўчасткі сілавікі і што мяняе дазвол страляць без папярэджання? Што стаіць за жаданнем Літвы закрыць два памежныя пераходы і як гэта адаб’ецца на простых беларусах? Чаму ў дэмсілах узмацніліся працэсы ўнутранага супрацьстаяння і ці нясуць яны пагрозу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі