АГП можа развітацца з партыйцамі, якія збіралі подпісы за іншых кандыдатаў
Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі па выніках кампаніі па зборы подпісаў можа зладзіць “партыйную чыстку”, паведамляе Радыё Свабода. Са словаў старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, тыя людзі, якія збіралі подпісы за іншых кандыдатаў, а не за Яраслава Раманчука, павінны будуць вызначыцца, ці застаюцца яны ў шэрагах партыі. Гэта невялікі адсотак, сцвярджае лідэр АГП. Дарэчы, паводле апошніх звестак за Раманчука сабралі прыкладна 120 тысяч подпісаў. У Партыі БНФ таксама ёсць некалькі дзесяткаў чалавек, якія працавалі на іншых прэтэндэнтаў. Кандыдат ад гэтай партыі Рыгор Кастусёў каша, што пакуль гэта пакінуць на сумленні тых людзей, якія сябе такім чынам павялі. Але ж гэтую праблему абмяркуюць на паседжанні Сойму БНФ. Сам Рыгор Кастусёў яшчэ не набраў патрэбныя 100 тысяч подпісаў.