Агульная колькасць штрафаў за ўдзел у пратэстных акцыях — 135 тысяч еўра

Агульная колькасць штрафаў за ўдзел у пратэстных акцыях — 135 тысяч еўра

Беларускія праваабаронцы падвялі вынікі мінулага года і прэзентавалі фотакнігу “Вясна-2017”. У ёй змешчаныя фотаздымкі з мінулагодніх акцый пратэсту. Гэта і Дзень Волі, і пратэсты супраць “дэкрэту аб дармаедах”, абарона Курапатаў. Ёсць там і фотаздымкі знакамітай “сцяны Шчоткінай”, дзе з’яўляліся графіці. Змешчаныя і матэрыялы пра “Справу патрыётаў”. Прэзентацыю прымеркавалі да гадавіны жорсткага разгону мінулагодняй акцыі на Дзень Волі ў Мінску.

Праваабаронцы паведамілі, што агульная колькасць штрафаў за ўдзел у пратэстных акцыях у 2017-м — 135 тысяч еўра. І гэта без штрафаў, якія выпісвалі незалежным журналістам. 40 чалавек трапілі пад крымінальны пераслед за сваю грамадскую дзейнасць.

Агульная колькасць штрафаў за ўдзел у пратэстных акцыях — 135 тысяч еўра

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі