Ахова Эрдагана збіла мірны пікет у Вашынгтоне
Ахова турэцкага прэзідэнта напала на пракурдскіх дэманстрантаў, якія пікетавалі турэцкую амбасаду ў Вашынгтоне. Бойка ўзнікла падчас таго, як Рэджэп Таіп Эрдаган уязджаў на тэрыторыю турэцкай амбасады, паведамляюць замежныя СМІ.
У бойцы ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек. На відэа бачна, што людзі ў касцюмах збіваюць людзей з мегафонамі і плакатамі, у тым ліку нагамі б'юць тых, хто паваліўся. Паліцыя пры гэтым не вельмі паспяхова спрабуе раздымаць удзельнікаў бойкі.
Па звестках журналістаў, паліцыя затрымала двух чалавек. Падчас інцыдэнту пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку адзін атрымаў сур'ёзныя траўмы.