Ахвярам пінскага гета паставілі помнік з арфаграфічнай памылкай (фота)
На памятны знак прымацаваная шыльда, якая сведчыць аб тым, што помнік з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
Здаецца, надпіс на шыльдзе зроблены па-беларуску, толькі вось у сказе “ахвярам Пінскага гета” слова “пінскага” напісана праз літару “И”, якой, як вядома няма ў беларускім алфавіце.
Усталяванне ахоўных шыльдаў на помніках у горадзе кантралюе аддзел культуры Пінскага гарвыканкаму, які з нядаўняга часу завецца Аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі.