Ахвярамі чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі сталі ўжо 77 чалавек (відэа)
Раненні атрымалі 143 чалавекі.
Такія лічбы называе РІА "Новости" са спасылкай на агенцтва Франс Прэс.
Раней называлася лічба ў 60 ахвяраў.
Нагадаем, што пасажырскі цягнік сышоў з рэек недалёка ад чыгуначнай станцыі горада Сант'яга-дэ-Кампастэла. Перакуліліся ўсе 13 вагонаў, перадапошні быў разбураны цалкам.
Агулам у цягніку былі 218 пасажыраў, не лічачы машыністаў і абслуговы персанал.
Па словах прадстаўніка іспанскага суда, некаторыя вагоны цягніка дагэтуль не абследаваныя.
Папярэдняй прычынай катастрофы называюць вялікую хуткасць, набраную цягніком. Паводле неафіцыйных звестак, замест 80 км/гадз. цягнік набраў хуткасць у 220 км/гадз.
Фота — PAP/EPA
Глядзіце таксама запіс моманту катастрофы - Відэа моманту крушэння цягніка ў Іспаніі (відэа)