Катастрофа Airbus A320: Усе 150 чалавек загінулі (фота, відэа)

Airbus A320 разбіўся на поўдні Францыі паміж гарадамі Дзінь-Ле-Бэн і Барселанэт у Альпах. Паводле афіцыйнай інфармацыі ад авіякампаніі Germanwings вядома, што на борце было 144 пасажыры і 6 членаў экіпажа – усяго 150 чалавек.

Па розных версіях на борце самалёта магло адбыцца ўзгаранне альбо разгерметызацыя салона або кабіны пілотаў. Гэта тлумачыць чаму пілоты не паведамілі пра крушэнне на працягу 8 хвілін пакуль самалёт падаў.

На месцы крушэння знойдзена чорная скрыня. Пакуль не вядома які гэта самапісец – той, які піша размовы або той, які піша параметры палёту.

З'явіліся здымкі з месца катастрофы Airbus А320

На фота ніжэй месца катастрофы з самалёта Маёрка – Дзюсельдорф

Па апошняй інфармацыі самалёт пачаў рэзкае зніжэнне за 8 хвілін да крушэння. У 10:53 (12:53 Мінск) на вышыні 2 км сувязь з самалётам перапынілася. Хутчэй за ўсё ён урэзаўся ў гару і разбіўся. Абломкі вельмі дробныя. На фота бачна, што самалёт цалкам разбіўся, самыя буйныя абломкі з машыну. Сярод загінулых былі тры немаўля і шмат студэнтаў. Зараз вядуцца пошукі чорнай скрыні. Кіраўніцтва кампаніі Germanwings доўга не прызнавала падзенне самалёта, але зараз выказала спачуванні: "Нашы думкі і малітвы з усімі роднымі і блізкімі загінуўшых. Я на жаль павінен пацвердзіць, што пацярпеў крушэнне наш самалёт", – сказаў дырэктар кампаніі.

Жандары з мястэчка Вернэ, якія прыбылі на месца падзення паведамляюць, што ніхто не выжыў. Яны заявілі, што няма неабходнасці дасылаць да месца падзення лекараў, таму што тых, хто выжыў няма.

FlightRadar параўнаў сённяшні рэйс і такі ж рэйс днём раней. Курс супадае у абодвух выпадках.

Месца катастрофы ўжо выявілі з верталётаў, але патрапіць туды па зямлі складана. Таму ратавальнікі туды змогуць дабрацца толькі праз некалькі гадзін. Прычына катастрофы пакуль невядомая.

На фота: пошукава-выратавальная аперацыя

Вядома, што месца падзення ў гарыстай мясцовасці паміж Дзінь-Ле-Бэн і Барселанэт. Самалёт, які належыць кампаніі Germanwings, ляцеў з Барселоны ў Дзюсельдорф.

Самалёт упаў у цяжкадаступным месцы, што абцяжарвае пошукі. Надзеі знайсці тых, хто выжыў вельмі малыя, паведаміў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд.

Сувязь з бортам была згублена ў 10:39 гадзіне па мясцовым часе (12:39 Мінск). Па дадзеных сэрвісу Flightaware самалёт пачаў рэзка губляць вышыню. Ён знізіўся амаль з 12 км да 7,6 км i дадзеныя з самалёта перасталі паступаць. Да гэтага пілот паспеў паведаміць аб непаладках.

Фота месца крушэння зробленае з верталёта. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што выратавальнікі змогуць дабрацца да месца катастрофы не раней, чым праз некалькі гадзін.

Французскія авіядыспетчары планавалі 25 сакавіка пачаць страйк, але з-за гэтай катастрофы адмовіліся ад сваіх планаў.

Генеральны дырэктарат грамадзянскай авіяцыі Францыі пацвердзіў авіякатастрофу. Germanwings – нямецкая бюджэтная авіякампанія, якая базуецца ў аэрапорце Кёльн-Бон, са штаб-кватэрай у Кёльне. Germanwings з'яўляецца афіляваныя членам Star Alliance, як даччыная кампанія Lufthansa.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі