СМІ: Адзін з пілотаў Airbus A320 не мог вярнуцца ў кабіну
Становяцца вядомыя новыя падрабязнасці авіякатастрофы пасажырскага самалёта ў французскіх Альпах.
Адзін з пілотаў пасажырскага самалёта Airbus A320, які 24 сакавіка разбіўся ў французскіх Альпах, перад падзеннем выходзіў з кабіны і пасля не мог у яе вярнуцца. Пра гэта піша газета New York Times, якая спасылаецца на аднаго з удзельнікаў расследавання абставінаў катастрофы. Паводле расшыфроўкі запісаў "чорных скрыняў", якія знайшлі на месцы падзення самалёта, высветлілася, што пілот спачатку ціха стукаў у дзверы, а калі не дачакаўся адказу, стукаў ужо моцна, але ніхто так і не адказаў. Пасля гэтага пілот паспрабаваў выбіць дзверы. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.
Што насамрэч адбылося на борце самалёта, пакуль невядома. Нагадаем, на пасажырскім авіялайнеры Airbus А320 кампаніі Germanwings, які ляцеў з Барселоны ў Дзюсельдорф, знаходзіліся 150 чалавек (144 пасажыра і 6 чальцоў экіпажу). Большасць загінулых — грамадзяне Нямеччыны, Іспаніі і Турцыі.
Фота: Reuters, AFP