Пракурор: Пілот Airbus A320 знарок хацеў разбіць самалёт

Пракурор Марсэля Брыс Рабэн заявіў, што другі пілот Airbus A320 наўмысна хацеў разбіць самалёт, перадае ў сваім твітары CNN.

Раней стала вядома, што другі пілот самалёта Airbus A320, які разбіўся ў Францыі, наўмысна не адчыняў дзверы кабіны камандзіру паветранага судна. Таксама паведамляецца, што самалёт мэтанакіравана ўзмацніў хуткасць падзення.

Нагадаем, што самалёт Airbus A320 авіякампаніі Germanwings разбіўся 24 сакавіка. Пры авікатастрофе загінулі 150 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі