Самапісец, які знайшлі на месцы крушэння самалёта Germanwings, пашкоджаны

На месцы падзення самалёта авіякампаніі Germanwings у Францыі знайшлі бартавы самапісец, але ён апынуўся пашкоджаным. Пра гэта перадае ВВС са спасылкай на міністра унутраных спраў Францыі Бернара Казнева. Спецыялісты ўсё ж спадзяюцца, што ім удасца аднавіць звестукі "чорнай скрынкі". Другую "чорную скрынку" пакуль што не знайшлі.

Па словах Казнева, следчыя не разглядаюць тэракт у якасці адной з асноўных версій крушэння авіялайнера. Прадстаўнікі авіякампаніі Lufthansa кажуць, што разглядаюць здарэнне як няшчасны выпадак. Кампанія таксама паведаміла, што Germanwings адмяніла сем рэйсаў з Дзюсельдорфа, бо экіпажы лайнераў заявілі, што цяпер не ў стане выконваць палёты.

Нагадаем, што авіякатастрофа адбылася ў першай палове дня 24 сакавіка ў Францы. На борце пасажырскага самалёта авіякампаніі Germanwings, які ляцеў рэйсам 4U 9525 з Барселоны ў Дзюсельдорф, знаходзіліся 150 чалавек. Паведамляецца, што 45 ахвяраў трагедыі былі грамадзянамі Іспаніі, па меншай меры 67 — грамадзянамі Нямеччыны. На борце самалёта таксама знаходзіліся грамадзяне Аўстраліі, Турцыі, Даніі, Нідэрландаў і Бельгіі. Акрамя таго, сярод загінулых ёсць тры брытанцы, трое грамадзян Казахстана і адзін грамадзянін Ізраіля.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі