Акцыі “Мінскага гадзіннікавага завода” набылі швейцарцы
Швейцарская кампанія “Франк Мюлера” выкупіла акцыі ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод”, паведамляе БЕЛТА. Паводле інфармацыі Міністэрства прамысловасці, сёлета ў чэрвені з гэтай замежнай кампаніяй была падпісана дамова. У 2011 годзе “Франк Мюлер” пачне працэс тэхнічнага пераўзбраення гадзіннікавага завода.